Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каханак, ✂, м. (разм.).

  1. Любы, каханы (у 2 знач.).

  2. Тое, што і палюбоўнік.

каханка, ✂, ж.

  1. Любая, каханая (у 2 знач.).

  2. Тое, што і палюбоўніца.

каханне, ✂, н.

Вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы другога полу.

  • Першае к.
  • Прызнацца ў каханні.

каханы, ✂.

  1. Які выклікае каханне, да якога накіравана каханне.

    • К. хлопец.
  2. Той, каго кахаюць.

кахацца, ✂; незак.

Кахаць адзін аднаго.

кахаць, ✂; незак.

Мець вялікае сардэчнае пачуццё да асобы другога полу.

кахецінцы, ✂, м.

Назва грузінаў, якія жывуць у Кахеціі — гістарычнай вобласці Усходняй Грузіі.

|| ж. кахецінка, ✂.

|| прым. кахецінскі, ✂.

кацавейка, ✂, ж. (разм.).

Кароткая кофта на ваце, футры або на падкладцы.

кацельны, ✂.

  1. гл. кацёл.

  2. кацельная, -ай, -ыя, -ых, ж. Памяшканне, дзе знаходзяцца паравыя катлы, кацельныя ўстаноўкі.

кацельня, ✂, ж.

Тое, што і кацельная (гл. кацельны).