Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кафейніца, ✂, ж.

  1. Банка для захоўвання кофе.

  2. Ручны млынок для размолвання зерняў кофе.

кафейня, ✂, ж.

Маленькі рэстаран з продажам кофе.

кафліна, ✂, ж. (разм.).

Адна плітка кафлі.

кафля, ✂, ж.

Керамічны выраб для абліцоўкі сцен і печаў.

|| прым. кафляны, ✂.

  • Кафляная сцяна.
  • К. цэх.

кафтан, ✂ і каптан, ✂, м.

Даўнейшая мужчынская і жаночая верхняя вопратка з доўгімі поламі.

|| прым. кафтанны, ✂ і каптанны, ✂.

кафэ, нескл., н.

Невялікі рэстаран.

кафэтэрый, ✂, м.

Кафэ з сістэмай самаабслугоўвання.

кафэшантан, ✂, м.

У некаторых краінах: кафэ з адкрытай сцэнай для выступленняў, звычайна непрыстойнага характару.

|| прым. кафэшантанны, ✂.

кафяварка, ✂, ж.

Апарат або пасудзіна для прыгатавання кофе.

|| прым. кафяварны, ✂.

кафямолка, ✂, ж.

Прыбор для драблення прапражаных кафейных зярнят.

  • Электрычная к.