Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

катэт, ✂, м.

У матэматыцы: старана прамавугольнага трохвугольніка, якая прымыкае да яго прамога вугла.

катэхізіс, ✂, м.

Кароткі выклад хрысціянскага веравучэння ў пытаннях і адказах.

|| прым. катэхізічны, ✂.

каузальнасць, ✂, ж. (спец.).

  1. гл. каузальны.

  2. У філасофіі: тое, што і прычыннасць.

каузальны, ✂ (кніжн.).

Які адносіцца да прычынна-выніковых адносін, да выражэння гэтых адносін.

  • Каузальная сувязь з’яў.

|| наз. каузальнасць, ✂.

каўбаса, ✂ і кілбаса, ✂, ж.

Прадукт харчавання з асоба прыгатаванага фаршу ў кішачнай або штучнай абалонцы.

  • Вараная, вэнджаная к.

|| прым. каўбасны, ✂ і кілбасны, ✂.

  • Каўбасныя вырабы.

каўбаснік, ✂ і кілбаснік, ✂, м.

Той, хто вырабляе або прадае каўбасу,

|| ж. каўбасніца, ✂ і кілбасніца, ✂.

каўбой, ✂, м.

На паўночнаамерыканскім захадзе: конны пастух, які аб’язджае статкі вярхом.

|| прым. каўбойскі, ✂.

  • К. фільм.

каўбойка, ✂, ж.

Верхняя мужчынская клятчастая сарочка асобага крою з адкладным каўняром.

каўказец, ✂, м.

Ураджэнец Каўказа.

|| ж. каўказка, ✂.

|| прым. каўказскі, ✂.

каўнер, ✂, м.

Верхняя, часцей прышыўная частка адзення, што прылягае да шыі.

  • Прышыць к.

|| памянш. каўнерык, ✂.

|| прым. каўняровы, ✂.