Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

катлавіна, , ж.

Паглыбленне, упадзіна на паверхні зямлі або на дне мора, акіяна.

|| прым. катлавінны, .

катлета, , ж.

Засмажаны кусок мяса з рабрынкай (адбіўная катлета) або кулінарны выраб авальнай ці круглай формы з рыбнага, мяснога фаршу, кашы і г.д.

  • Катлеты з цяляціны.
  • Рыбныя катлеты.

|| памянш. катлетка, .

|| прым. катлетны, .

катод, , м. (спец.).

Адмоўны электрод; проціл. анод.

|| прым. катодны, .

каток1, , м.

Пакрытая лёдам гарызантальная пляцоўка для катання на каньках.

каток2, , м.

  1. У будаўніцтве: машына са стальнымі валкамі для ўшчыльнення і выраўноўвання грунту, дарожных пакрыццяў і інш.

  2. Круглая драўляная калодка, па якой перакочваюць цяжкія прадметы.

    • Перакочваць бярвенне на катках.

каток3, , м.

  1. гл. кот.

  2. Ласкавы зварот да хлопчыка.

    • Андрэйка, мой каток, падай мне кульбу.

каток4, , м.

Суквецце дробных кветак у выглядзе маленькіх пушыстых шарыкаў (на вярбе, лазе і інш.).

католік, і каталік, , м.

Той, хто прыняў каталіцтва і прытрымліваецца ўсіх абрадаў каталіцкай царквы.

|| ж. каталічка, .

каторы, , займ.

  1. пытальны і адносны. Які іменна, які з некалькіх, які па парадку?

    • К. сыну год?
    • К. раз едзеш у Маскву?
    • Вазьмі касу, каторай учора касіў.
  2. неазнач. Не першы, не адзін, а некалькі.

    • К. раз іду я гэтым лесам.
    • К. год чакаем сына на пабыўку.
    • К. час няма добрага надвор’я (доўгі, працяглы).
  3. неазнач., часцей Іншыя, некаторыя (разм.).

    • Каторыя ўжо прыехалі, а каторыя яшчэ ў дарозе.

каторы-небудзь, займ.

Які-небудзь, хто-небудзь з некалькіх, з многіх.