Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

растушоўка, ✂, ж. (спец.).

  1. гл. растушаваць.

  2. Палачка з мяккага матэрыялу для тушоўкі, для накладвання грыму.

растыкаць, ✂; зак. (разм.).

Уваткнуць у розныя месцы ўсё, многае.

  • Р. кніжкі па паліцах.

|| незак. растыкаць, ✂.

растэрмінаваць, ✂; зак.

Размеркаваць на некалькі тэрмінаў.

  • Р. выплату даўгоў.

|| незак. растэрміноўваць, ✂.

|| наз. растэрміноўка, ✂ і растэрміноўванне, ✂.

расфарбаваць, ✂; зак.

Распісаць (у 4 знач.), размаляваць рознымі фарбамі.

|| незак. расфарбоўваць, ✂.

|| наз. расфарбаванне, ✂ і расфарбоўка, ✂.

|| прым. расфарбовачны, ✂.

расфарміравацца, ✂; зак.

Спыніць сваё існаванне ў якасці арганізаванай адзінкі.

  • Гарнізон расфарміраваўся.

|| незак. расфарміроўвацца, ✂.

расфарміраваць, ✂; зак.

Спыніць існаванне чаго-н. як арганізаванай адзінкі.

  • Р. полк.

|| незак. расфарміроўваць, ✂.

|| наз. расфарміраванне, ✂ і расфарміроўка, ✂.

расфасоўшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца расфасоўкай.

|| ж. расфасоўшчыца, ✂.

расфранціцца, ✂; зак. (разм.).

Адзецца па-моднаму, франтавата.

расфранчаны, ✂ (разм.).

Адзеты па-моднаму, франтавата.

  • Расфранчаная публіка.

расфуфыраны, ✂.

Занадта крыкліва і безгустоўна адзеты.