Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

талер, , м.

Старажытная нямецкая залатая і сярэбраная манета.

талерантны, , ж. (кніжн.).

Цярпімы.

|| наз. талерантнасць, .

талерачнік, , м. (разм.).

Музыкант, які іграе на талерках (у 2 знач.).

талерка, , ж.

  1. Сталовая пасуда круглай формы з шырокім дном і прыўзнятымі краямі.

    • Набор талерак.
    • Глыбокая т.
  2. мн. Ударны музычны інструмент — два металічныя дыскі.

|| памянш. талерачка, .

талі, (спец.).

Сістэма блокаў для падымання грузаў на судне.

|| прым. талевы, .

талісман, , м.

Паводле народных уяўленняў: прадмет, які прыносіць яго ўладальніку шчасце, удачу.

талія, , ж.

Найбольш вузкая частка тулава паміж грудзьмі і жыватом, а таксама частка адзення, якая аблягае гэтае месца.

  • Пінжак, звужаны ў таліі.

талкаваць, ; незак. (разм.).

  1. з кім-чым, пра каго-што, аб кім-чым і без дапаўнення.

    • Гутарыць, весці гаворку.
    • Мужчыны талкавалі пра нарыхтоўку кармоў.
  2. Растлумачыць што-н.

    • Колькі не талкавалі яму — нічога не мог зразумець.

|| наз. талкаванне, .

талковы, .

  1. Разумны, кемлівы; дзелавіты.

    • Т. работнік.
  2. Ясны, зразумелы, пераканаўчы.

    • Талковае выступленне.

|| наз. талковасць, .

талмуд, , м.

У іудзейскай рэлігіі: звод тлумачэнняў Старога запавету і прадпісанні (рэлігійныя, маральныя, бытавыя), заснаваныя на гэтых тлумачэннях.

|| прым. талмудысцкі, і талмудычны, .