Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

літаратура, ✂, ж.

  1. Творы пісьменнасці, якія маюць грамадскае і пазнавальнае значэнне.

    • Навуковая л.
    • Мемуарная л.
    • Мастацкая л.
  2. Сукупнасць мастацкіх твораў (паэзія, проза, драма).

    • Тэорыя літаратуры.
    • Беларуская л.
  3. Сукупнасць твораў якой-н. галіны ведаў, па якому-н. спецыяльнаму пытанню.

    • Палітычная л.
    • Тэхнічная л.

|| прым. літаратурны, ✂.

  • Літаратурныя помнікі.
  • Літаратурная праца.
  • Літаратурныя колы.

літаратуразнавец, ✂, м.

Спецыяліст у галіне літаратуразнаўства.

літаратуразнаўства, ✂, н.

Навука аб мастацкай літаратуры.

|| прым. літаратуразнаўчы, ✂.

літаратурны, ✂.

  1. гл. літаратура.

  2. Які адпавядае нормам літаратурнай мовы.

    • Л. стыль.

◊

  • Літаратурная мова — апрацаваная форма агульнанароднай мовы, якая валодае пісьмова замацаванымі нормамі.

|| наз. літаратурнасць, ✂.

літаратуршчына, ✂, ж. (разм. неадабр.).

У літаратуры (у 2 знач.): дрэнны мастацкі густ, які выяўляецца ў вычварнасці стылю, шаблоннасці вобразаў, адсутнасці прастаты і мастацкай праўды.

літасцівы, ✂.

Схільны да літасці; спагадлівы.

  • Літасцівае сэрца.

|| наз. літасцівасць, ✂.

літасць, ✂, ж.

Добрыя, велікадушныя адносіны; міласць.

Без літасці —

  1. жорстка, строга;
  2. неміласэрна, не шкадуючы.

літаўры, ✂, ж.

Ударны музычны інструмент у выглядзе двух паўшар’яў, абцягнутых скурай.

  • Біць у л. (таксама перан. святкаваць перамогу).

літаўрыст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на літаўрах.

літограф, ✂, м.

Спецыяліст у галіне літаграфіі.