Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кампетэнцыя, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Дасведчанасць у якой-н. справе, у якіх-н. пытаннях.

  2. Сукупнасць правоў і абавязкаў той ці іншай установы або адказнай асобы.

    • К. праваахоўчых органаў.

кампіляваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Рабіць кампіляцыю.

  • К. чужыя думкі.

|| зак. скампіляваць, ✂.

|| прым. кампіляцыйны, ✂.

кампілятар, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто займаецца кампіляцыяй.

|| ж. кампілятарка, ✂.

|| прым. кампілятарскі, ✂.

кампілятыўны, ✂ (кніжн.).

Заснаваны на кампіляцыі.

  • Кампілятыўная работа.

|| наз. кампілятыўнасць, ✂.

кампіляцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Апрацоўка вынікаў чужых даследаванняў, думак без вывучэння першакрыніц, а таксама сама работа, зробленая такім спосабам.

  • К. чужых думак.
  • Бяздарная к.

камплект, ✂, м.

Поўны набор, састаў каго-, чаго-н.

  • К. мэблі.
  • К. сурвэтак.

|| прым. камплектны, ✂.

камплектаваць, ✂; незак.

Дапаўняць да камплекта, складаць камплект чаго-н.

  • К. бібліятэку.

|| зак. скамплектаваць, ✂ і укамплектаваць, ✂.

|| наз. камплектаванне, ✂ і камплектоўка, ✂.

|| прым. камплектовачны, ✂.

камплекцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Целасклад чалавека.

  • Чалавек магутнай камплекцыі.

камплімент, ✂, м.

Пахвальны водзыў, прыемныя словы.

  • Сказаць каму-н. к.

|| прым. кампліментарны, ✂.

кампост, ✂, м. (спец.).

Угнаенне, якое атрымліваецца ад змешвання розных адходаў расліннага, жывёльнага або мінеральнага паходжання з зямлёй.

|| прым. кампоставы, ✂.