Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

растварыць, ✂; зак.

Прымусіць растварыцца.

  • Р. цукар у вадзе.

|| незак. раствараць, ✂.

|| наз. растварэнне, ✂.

раствор, ✂, м.

  1. Вадкасць, атрыманая растварэннем якога-н. рэчыва ў вадзе або іншай вадкасці.

    • Содавы р.
  2. У будаўнічай справе: вязкая цестападобная сумесь цэменту, пяску і вады.

|| прым. растворны, ✂.

растлумачальны, ✂.

Які служыць для растлумачэння чаго-н.

  • Растлумачальная работа.

растлумачыць, ✂; зак.

Раскрыць сэнс чаго-н., зрабіць ясным, зразумелым.

  • Р. рашэнне задачы.

|| незак. растлумачваць, ✂.

|| незак. растлумачваць, ✂.

|| наз. растлумачэнне, ✂.

расток, ✂, м.

  1. гл. рост.

  2. Сцябло расліны ў самым пачатку яго развіцця з семя, клубня або кораня.

  3. -тка. Чаранок з пупышкамі для пасадкі.

  4. перан., звычайна, чаго. Першая прымета развіцця чаго-н.

    • Расткі новага.

|| прым. растковы, ✂.

растравіцца, ✂; зак.

  1. Моцна раздражніцца чым-н. (разм.).

  2. Паглыбіцца або падняцца ад дзеяння кіслаты або іншых едкіх рэчываў (пра рэльеф малюнка, адбітку).

|| незак. растраўлівацца, ✂ і растраўляцца, ✂.

растравіць, ✂; зак.

  1. Моцна раздражніць (разм.).

  2. Паглыбіць або падняць з дапамогай кіслаты ці іншых едкіх рэчываў выпуклы адбітак на плоскасці (рэльеф; спец.).

|| незак. растраўляць, ✂ і растраўліваць, ✂.

|| наз. растраўліванне, ✂.

растранжырваць, ✂; незак. (разм. неадабр.).

Тое, што і транжырыць.

  • Р. грошы.

|| наз. растранжырванне, ✂.

растрапаны, ✂.

Беспарадачны; раскалмачаны.

  • Растрапаныя валасы.

|| наз. растрапанасць, ✂.

растрапацца, ✂; зак.

Раскідацца ў беспарадку; раскалмаціцца.

|| незак. растрэпвацца, ✂.