Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

касмыль, ✂, м. (разм.).

Скудлачаная пасма валасоў, воўны і пад.

  • Касмылі валасоў.
  • К. кудзелі.

|| памянш. касмылёк, ✂.

каснік, ✂, м.

  1. Вузкая палоска тканіны; істужка, якую ўплятаюць у касу ​1.

    • Завязаць каснікі бантам.
  2. перан. Тое, што нагадвае сабой істужку, мае форму вузкай палоскі.

    • Доўгімі каснікамі выглядаў тор ад калёс.

|| памянш. каснічок, ✂.

|| прым. каснічны, ✂.

кассё, ✂, н.

Ручка ў касе ​2, касільна.

каста, ✂, ж.

  1. У краінах Усходу: грамадская група, адасобленая паходжаннем, родам заняткаў і прававым становішчам сваіх членаў.

    • К. брахманаў.
  2. перан. Замкнутая грамадская групоўка, якая ахоўвае сваю адасобленасць і свае саслоўныя і групавыя прывілеі (неадабр.).

|| прым. каставы, ✂.

каставасць, ✂, ж.

Каставая замкнутасць, адасобленасць.

  • Саслоўная к.

кастаеда, ✂, ж.

Хвароба, звязаная з паступовым разбурэннем касцявой тканкі.

кастаньеты, ✂, ж.

Ударны музычны інструмент — дзве злучаныя між сабой драўляныя ці пластмасавыя пласцінкі, якімі рытмічна пастукваюць, надзеўшы на пальцы.

|| прым. кастаньетны, ✂.

кастапраў, ✂, м. (уст.).

Лекар, які ставіць на месца вывіхнутыя косці або правільна складае пераламаныя.

кастарэз, ✂, м.

Майстар разьбы па косці.

|| прым. кастарэзны, ✂.

  • Кастарэзнае мастацтва.

кастор, ✂, м.

Суконная шарсцяная тканіна з густым ворсам.

|| прым. касторавы, ✂.