Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

касма...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да космасу, да касмалогіі, напр. касмафізіка, касмахімія, касмахраналогія;
  2. які мае адносіны да касманаўтыкі як да навукі, напр. касмабіялогія, касмамедыцына, касмапсіхалогія;
  3. які мае адносіны да касмічных палётаў, да знаходжання чалавека ў космасе, напр. касмаадкрывальнік, касмаплавальнік, касмаплаванне, касмаплан, касмапраходзец, касмацэнтр.

касмабачанне, ✂, н.

Тэлевізійныя перадачы з космасу, якія праводзяцца з борта касмічнага апарата.

касмагонія, ✂, ж. (спец.).

Вучэнне аб паходжанні касмічных цел і іх сістэм.

  • К. сонечнай сістэмы.

|| прым. касмаганічны, ✂.

касмадром, ✂, м.

Пляцоўка з комплексам спецыяльных збудаванняў і тэхнічных сродкаў для запуску касмічных караблёў і штучных спадарожнікаў Зямлі.

|| прым. касмадромны, ✂.

касмалогія, ✂, ж.

Вучэнне аб Сусвеце.

|| прым. касмалагічны, ✂.

касманаўт, ✂, м.

Спецыяліст, удзельнік палёту ў космас.

|| ж. касманаўтка, ✂.

|| прым. касманаўцкі, ✂.

касманаўтыка, ✂, ж.

Тэорыя і практыка палётаў у космас.

  • Дзень касманаўтыкі.

|| прым. касманаўтычны, ✂.

касмапаліт, ✂, м.

Паслядоўнік касмапалітызму.

|| ж. касмапалітка, ✂.

|| прым. касмапалітычны, ✂.

касмапалітызм, ✂, м.

Ідэалогія, якая пад прыкрыццем лозунгаў «сусветнай дзяржавы» і «сусветнага грамадзянства» адмаўляе права нацый на самастойнае існаванне і дзяржаўную незалежнасць, прапагандуе адмаўленне ад нацыянальных традыцый і нацыянальнай культуры, ад патрыятызму.

|| прым. касмапалітычны, ✂.

касматы, ✂.

  1. З доўгай густой поўсцю; лахматы.

    • К. сабака.
    • Касматая шапка.
  2. З доўгімі валасамі; валасаты.

    • Касматая галава.

|| наз. касматасць, ✂.