Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

струна, ✂, ж.

  1. Пругкая нітка (з металу, капрону і пад.) у музычных інструментах, якая пры вібрацыі звініць.

    • Цымбальныя струны.
  2. Нітка, вяроўка і пад., нацягнутыя на што-н. і выкарыстаныя ў розных прыстасаваннях (спец.).

    • Струны тэніснай ракеткі.
  3. перан., чаго або якая. Асаблівасць, якасць характару.

    • Лепшыя струны душы.
    • Слабая с. (найбольш чуллівая, уражлівая асаблівасць характару).

|| памянш. струнка, ✂.

◊

  • У струнку стаць або выцягнуцца (разм.) — прама, навыцяжку, апусціўшы рукі па швах.

|| прым. струнны, ✂.

  • С. аркестр.

струп, ✂, м.

Сухая скарынка, якая зацягвае рану пры зажыванні.

|| прым. струпавы, ✂.

струпянелы, ✂.

  1. Які стаў трупам; памёршы.

  2. перан. Які спужаўся, скамянеў ад страху.

струпянець, ✂; зак. (разм.).

  1. Стаць трупам; памерці.

  2. перан. Спужацца, страціць прытомнасць ад страху.

струхлелы, ✂.

Які ператварыўся ў парахню; сатлелы, гнілы.

  • С. хлеў.

|| наз. струхлеласць, ✂.

струхлець, ✂; зак.

Стаць трухлявым, спарахнець; сатлець, згніць.

  • Хата струхлела ад даўнасці.

стручны, ✂.

З вялікімі струкамі; багаты на струкі.

  • С. боб.

стрываць, ✂; зак.

Цярпліва аднесціся да чаго-н., вынесці, вытрымаць (што-н. непрыемнае, нясцерпнае).

  • С. боль.
  • С. несправядлівасць.

стрыгаль, ✂, м. (разм.).

Тое, што і стрыгальшчык.

стрыгальны, ✂.

Які мае адносіны да стрыжкі авечак, да работы стрыгальшчыка, стрыгаля.

  • Стрыгальная машына.