Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

радніцца, ✂; незак.

Уступіць у адносіны роднасці, сваяцтва з кім-н.

  • Р. з суседзямі.

|| зак. парадніцца, ✂.

радніць, ✂; незак.

Рабіць падобным, збліжаць.

  • Два такія зборнікі вершаў родняць паэтаў.

радно, ✂, н.

Тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, а таксама выраб з такога палатна.

  • Ткаць р.
  • Накрыцца радном.

|| прым. радняны, ✂.

  • Радняныя нагавіцы.

радня, ✂, ж.

  1. зб. Сваякі.

    • Блізкая р.
    • Сабралася ў госці ўся р.
  2. Тое, што і сваяк або сваячка (разм.).

    • Яна мне р.

радовішча, ✂, н.

Месцанараджэнне карысных выкапняў.

  • Р. золата.

радок, ✂, м.

  1. гл. рад​1.

  2. Частка тэксту або асобныя словы, літары, іншыя знакі, надрукаваныя ці напісаныя ў адну лінію.

    • Р. верша.
    • Чытаць паміж радкоў (перан. здагадваючыся пра скрыты сэнс напісанага).
    • Р. у р. (пра перапісанае, перакладзенае: слова ў слова).

радон, ✂, м.

Радыеактыўны хімічны элемент — газ, які выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

|| прым. радонавы, ✂.

  • Радонавыя ванны (з радонам).

радоўка​1, ✂, ж.

Агульная назва некалькіх відаў шапкавых грыбоў сямейства радоўкавых.

  • Шэрая р.

радоўка​2, ✂, ж.

Чыя-н. чарга рабіць што-н. (разм.).

  • Настала р. пасвіць кароў.

радужны, ✂:

  • радужная абалонка (спец.) — пярэдняя частка сасудзістай абалонкі вочнага яблыка, якая размешчана наперадзе хрусталіка і вызначае сабой колер вачэй.