Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лісце, ✂ і лісцё, ✂, н., зб.

Лісты раслін.

|| прым. лісцевы, ✂ і лісцёвы, ✂.

  • Лісцевая (лісцёвая) падсцілка.

лісцевы, ✂ і лісцёвы, ✂.

  1. гл. лісце.

  2. Пра дрэвы з лістамі; проціл. хвойны.

    • Лісцевае дрэва.
  3. Які складаецца з такіх дрэў.

лісцяны, ✂ (разм.).

  1. Пра дрэвы з лістамі.

    • Лісцяныя дрэвы.
  2. Які складаецца з лісця.

    • Лісцяная падсцілка.

лісяня, ✂ і лісянё, ✂, н.

Дзіцяня лісы.

літавацца, ✂; незак.

Берагчы, праяўляць літасць, міласэрнасць.

літаваць, ✂; незак.

Берагчы каго-н,; шкадаваць.

літаграфія, ✂, ж.

  1. Друкаванне з плоскай паверхні каменя, на якой зроблены малюнак.

  2. Прадпрыемства, дзе друкуюць такім спосабам.

  3. Малюнак, зроблены такім спосабам.

|| прым. літаграфскі, ✂ і літаграфічны, ✂.

  • Літаграфскі камень.
  • Літаграфічны партрэт.

літара, ✂, ж.

  1. Знак азбукі.

  2. У друкарскім наборы — металічны брусочак з рэльефным відарысам друкаванага знака (спец.).

◊

  • Літара ў літару — вельмі дакладна.

|| прым. літарны, ✂.

літаральны, ✂.

  1. Тое, што і даслоўны.

    • Л. пераклад.
  2. Дакладны, прамы, не пераносны.

    • Л. сэнс.

|| наз. літаральнасць, ✂.

літаратар, ✂, м.

Чалавек, які прафесійна займаецца літаратурнай працай, пісьменнік.

|| прым. літаратарскі, ✂.