Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кансіліум, ✂, м.

Нарада ўрачоў для вызначэння цяжкага захворвання і пошуку спосабаў яго лячэння.

кансісторыя, ✂, ж.

Царкоўна-адміністрацыйны і царкоўна-судовы орган пры епархіяльным архірэі.

|| прым. кансісторскі, ✂.

кансістэнцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Ступень шчыльнасці, цвёрдасці, густаты чаго-н.

  • Цвёрдая к.
  • Вадкая к. сумесі.

кансоль, ✂, ж. (спец.).

Выступ у сцяне для падтрымкі некаторых частак будынка (карніза, балкона і інш.) або для ўстаноўкі на ім скульптур.

|| прым. кансольны, ✂.

канспект, ✂, м.

Кароткі запіс зместу чаго-н.

  • К. лекцыі.

|| прым. канспектны, ✂.

канспектаваць, ✂; незак.

Складаць канспект чаго-н.

  • К. лекцыю.

|| зак. заканспектаваць, ✂ і праканспектаваць, ✂.

|| наз. канспектаванне, ✂.

канспектыўны, ✂.

Які мае характар канспекта; кароткі.

  • К. пераказ лекцыі.
  • Расказаць канспектыўна (прысл.) пра экскурсію.

|| наз. канспектыўнасць, ✂.

канспіраваць, ✂; незак.

Прымяняць метады канспірацыі, захоўваць канспірацыю.

  • К. падпольную работу.

|| зак. заканспіраваць, ✂.

канспіратар, ✂, м.

Той, хто карыстаецца канспірацыяй.

|| прым. канспіратарскі, ✂.

канспіратыўны, ✂.

Звязаны з канспірацыяй, тайны, падпольны.

  • К. сход.
  • Канспіратыўная кватэра.

|| наз. канспіратыўнасць, ✂.