Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каліна, ✂, ж.

Кустовая расліна сямейства бружмелевых з белымі кветкамі і чырвонымі горкімі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. калінавы, ✂.

каліннік, ✂, м., зб.

Зараснік каліны.

калісьці, прысл.

Некалі ў мінулым, даўней.

  • К. яны часта сустракаліся.

каліт, ✂, м.

Запаленне тоўстай кішкі.

|| прым. калітны, ✂.

каліўе, ✂, н., зб.

Каліва (у 1 знач.), сцёблы збожжавых злакаў, траў.

  • Бульба каліўем парасла.

каліф, ✂, м.

Тое, што і халіф.

◊

  • Каліф на гадзіну (кніжн., часцей іран.) — пра чалавека, які займеў уладу на кароткі час.

калішні, ✂.

Тое, што колішні.

калі-небудзь, прысл.

У які-небудзь няпэўны час.

  • Зайдзі к.

калі-нікалі, прысл.

Зрэдку, час ад часу.

  • К. наведвае.

калматы, ✂.

  1. Пакрыты густымі скудлачанымі валасамі, поўсцю; кудлаты, касматы.

    • Калматыя бровы.
  2. перан. З няроўнымі, як бы пашматанымі на кавалкі краямі (пра хмары, клубы пары, туману і пад.).

    • Калматыя хмары.

|| наз. калматасць, ✂.