Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэманстрант, , м.

Удзельнік дэманстрацыі (у 1 знач.).

|| ж. дэманстрантка, .

дэманстратар, , м.

Асоба, якая дэманструе (у 2 знач.) што-н.

  • Д. машын на прамысловай выстаўцы.

|| прым. дэманстратарскі, .

дэманстратыўны, .

  1. Які ўчыняецца з мэтай дэманстрацыі (у 5 знач.).

    • Дэманстратыўнае адмаўленне ад дзяжурства.
    • Дэманстратыўна (прысл.) пакінуць сход.
  2. Які з’яўляецца тактычнай дэманстрацыяй (у 4 знач.) з мэтай заблытаць праціўніка.

    • Д. манеўр.

дэманстрацыя, , ж.

  1. гл. дэманстраваць.

  2. Масавае шэсце для выказвання якіх-н. грамадска-палітычных настрояў.

    • Першамайская д.
  3. Праяўленне чаго-н., сведчанне чаго-н.

    • Магутная д. беларускага патрыятызму.
  4. Ваенная аперацыя, якая мае на мэце адцягнуць увагу праціўніка ад месца галоўнага ўдару.

  5. Дзеянне, якое падкрэслена выказвае пратэст супраць чаго-н., нязгоду з чым-н.

    • Устроіць дэманстрацыю каму-н.

|| прым. дэманстрацыйны, .

дэманціраваць, ; зак. і незак.

Разабраць (разбіраць), зняць (знімаць) што-н., каб спыніць дзеянне, працу (машыны, механізма і пад.).

  • Д. электрастанцыю.

|| наз. дэмантаж, .

  • Д. аўтаматычнай лініі.

|| прым. дэмантажны, .

дэмаралізаваць, ; зак. і незак.

Выклікаць (выклікаць) дэмаралізацыю.

  • Д. праціўніка.

дэмаралізацыя, , ж.

Заняпад духу, дысцыпліны, разлажэнне, а таксама разбэшчанасць, упадак маралі.

дэмаркацыя, , ж. (спец.).

  1. Устанаўленне і абазначэнне на мясцовасці граніц спецыяльнымі знакамі паміж сумежнымі дзяржавамі.

  2. Адмежаванне амярцвелых участкаў тканкі ад здаровых.

|| прым. дэмаркацыйны, .

Дэмаркацыйная лінія —

  1. лінія, паласа, што раздзяляе войскі праціўнікаў у перыяд перамір’я;
  2. лінія, якая падзяляе на зоны акупацыі тэрыторыю пераможанай дзяржавы;
  3. паласа новай (грануляцыйнай) тканкі, якой адмяжоўваецца здаровая, жыццяздольная тканка ад амярцвелай.

дэмарш, , м. (спец.).

Дыпламатычнае выступленне (пратэст, просьба або папярэджанне), адрасаванае ўраду якой-н. дзяржавы.

  • Д. пасла.

дэмаскіраваць, ; зак. і незак.

Зняць (знімаць) або парушыць (парушаць) маскіроўку.

  • Д. аб’ект.

|| звар. дэмаскіравацца, .

|| наз. дэмаскіраванне, і дэмаскіроўка, .