Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дысгарманіраваць, ✂; незак.

Знаходзіцца ў дысгармоніі, змяшчаць у сабе дысгармонію.

дысгарманічны, ✂.

Які ўносіць дысгармонію (у 2 знач.), бязладны, негарманічны.

  • Дысгарманічнае спалучэнне колераў.

|| наз. дысгарманічнасць, ✂.

дысгармонія, ✂, ж.

  1. Парушэнне гармоніі, адсутнасць сугучнасці; немілагучнасць.

  2. перан. Разлад, няўзгодненасць, парушэнне адпаведнасці чаго-н. чаму-н.

    • Д. колераў у пейзажы.

|| прым. дысгарманічны, ✂.

дысертант, ✂, м.

Той, хто піша або абараняе дысертацыю.

|| ж. дысертантка, ✂.

|| прым. дысертанцкі, ✂.

дысертацыя, ✂, ж.

Навуковая работа, якая публічна абараняецца яе аўтарам на пасяджэнні спецыяльнага вучонага савета для атрымання вучонай ступені.

  • Доктарская д.

|| прым. дысертацыйны, ✂.

дысідэнт, ✂, м. (кніжн.).

  1. Той, хто адступае ад пануючага ў краіне веравызнання; вераадступнік.

  2. Чалавек, які не згодны з пануючай ідэалогіяй, які інакш мысліць.

|| ж. дысідэнтка, ✂.

|| прым. дысідэнцкі, ✂.

дысіміляцыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Распадабненне двух блізкіх па гучанню гукаў.

  2. Распад складаных арганічных рэчываў у працэсе жыццядзейнасці арганізма.

|| прым. дысімілятыўны, ✂.

  • Дысімілятыўнае аканне.

дыск, ✂, м.

  1. Прадмет або дэталь якой-н. машыны, прыстасавання ў выглядзе плоскага круга.

    • Д. магнітафона.
    • Д. аўтамата.
  2. Спартыўны снарад у форме круга, які прымяняецца ў лёгкай атлетыцы для кідання.

    • Кінуць д.
  3. Тое, што і пласцінка (у 2 знач.).

    • Модныя дыскі.

|| прым. дыскавы, ✂.

  • Дыскавая барана.

дыскабол, ✂, м.

Спартсмен — кідальнік дыска.

|| ж. дыскаболка, ✂.

|| прым. дыскабольны, ✂.

дыскаваць, ✂; незак.

Апрацоўваць глебу дыскавай бараной.

  • Д. ворыва.

|| наз. дыскаванне, ✂.