Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гурчаць, ✂; незак.

Раўнамерна, прыглушана гудзець (пра матор, ваду і пад.).

  • Пад акном гурчаў трактар.

|| наз. гурчанне, ✂.

гурыя, ✂, ж.

Ва ўсходняй міфалогіі: райская дзева, вечна юная прыгажуня, якая цешыць праведнікаў, што туды трапілі.

гусак, ✂, м.

Самец гусі.

гусар, ✂, м.

У царскай і некаторых іншаземных арміях: ваенны з часцей лёгкай кавалерыі, якія насілі форму венгерскага ўзору.

|| прым. гусарскі, ✂.

гусегадоўля, ✂, ж.

Развядзенне гусей.

гусеніца, ✂, ж.

Шырокі металічны ланцуг, які надзяваецца на колы трактара, танка для лепшай праходнасці.

|| прым. гусенічны, ✂.

гуслі, ✂.

Мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент славянскіх народаў.

|| прым. гусельны, ✂.

гусляр, ✂, м.

Музыкант, які іграе на гуслях, а таксама спявак, што акампаніруе сабе на гуслях.

|| прым. гуслярны, ✂.

гуснуць, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца больш густым (у 2 знач.), гусцець.

  • Варэнне гусне.

густ, ✂, м.

  1. Адчуванне, разуменне прыгожага.

    • Апранацца з густам.
  2. Схільнасць да чаго-н.

    • У розных людзей розны густы.
    • Гэта мне па густу (падабаецца).
  3. Стыль, манера.

    • Зрабіць падарунак на свой г.

|| прым. густавы, ✂.