Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выгладзіць, ; зак.

  1. Зрабіць роўным, гладкім.

    • В. дарогу.
  2. што Адпрасаваць, расправіць складкі.

    • В. кашулю прасам.
  3. Адкарміць, зрабіць сытым (разм.).

    • В. кабанчыка.

|| незак. выгладжваць, .

выгляд, , м.

  1. Знешнасць, вонкавае аблічча; стан.

    • Здаровы в.
    • Шарападобны в.
    • З вучоным выглядам.
  2. У спалучэнні з прыназ. «з», «на», «пад» утварае прыслоўныя словазлучэнні ў знач.: знешне.

    • На в. або з выгляду ён яшчэ маладжавы.

  • Для выгляду — каб толькі здавалася.

  • Не падаць (або не паказаць) выгляду — не даць заўважыць, зразумець што-н.

  • Пад выглядам каго-чаго (разм.) — пад маркай каго-, чаго-н., выдаючы за каго-, што-н.

  • Рабіць выгляд — прыкідвацца, прытварацца.

  • У выглядзе чаго — у форме чаго-н.

    • Выклаў даклад у выглядзе тэзісаў.

выглядаць, ; незак.

  1. гл. выглядзець.

  2. Мець які-н. выгляд або здавацца каму-н., кім-, чым-н.

    • Добра в.
    • В. героем.
  3. Высоўваючыся з укрыцця, глядзець, пазіраць (разм.).

    • В. з-за вугла.
  4. Віднецца, быць відным.

    • Насоўка выглядала з кішэні.

выглядваць, ; незак.

Тое, што і выглядаць (у 3 і 4 знач.).

выглядзець, ; зак.

Уважліва назіраючы, заўважыць, знайсці.

  • В. сябра ў натоўпе.

|| незак. выглядаць, , выглядваць, і выгледжваць, .

выглянуць, ; зак.

  1. Высунуўшыся з укрыцця, глянуць, паглядзець.

    • В. з-за вугла на вуліцу.
  2. Стаць відным, паказацца.

    • З-за хмар выглянула сонца.

|| незак. выглядваць, і выглядаць, .

выглянцаваць, ; зак.

Навесці глянец на што-н.

  • В. стол лакам.
  • Выглянцаваныя манеры (перан.).

|| незак. выглянцоўваць, .

выгнанне, , н.

  1. гл. выгнаць (у 2 знач.).

  2. Вымушанае прабыванне дзе-н. у якасці выгнанага (кніжн.).

    • Жыць у выгнанні.

выгнаннік, , м. (кніжн.).

Той, хто знаходзіцца ў выгнанні.

|| ж. выгнанніца, .

|| прым. выгнанніцкі, .

выгнаць, ; зак.

  1. Гонячы, прымусіць выйсці, выехаць; выдаліць.

    • В. жывёлу з хлява.
    • В. з работы (перан.).
  2. Выдаліць сілай, прагнаць.

    • В. акупантаў.
    • В. дрэнныя думкі з галавы (перан.).
  3. Здабыць шляхам перагонкі (спец.).

    • В. бочку шкіпінару.

|| незак. выганяць, .

|| наз. выганка, .