Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

утрыманне1, , н.

Утрыманая сума (афіц.).

  • Памеры ўтрымання з заработкаў.
  • Утрыманні з ганарару.

утрыманне2, , н.

Забеспячэнне таго, хто не працуе (хворага, састарэлага, непаўналетняга і пад.) сродкамі, неабходнымі для існавання.

  • Мець на ўтрыманні дзяцей.

утрыманскі, .

  1. гл. утрыманец і утрыманства.

  2. Які выдзелены на ўтрыманне (афіц.).

    • У. фонд.

утрыманства, , н. (афіц.).

  1. Знаходжанне на чыім-н утрыманні.

    • Дакументы аб утрыманстве.
  2. Імкненне жыць на ўсім гатовым, разлічваць на чыю-н. дапамогу, а не на свае сілы.

    • Нельга разлічваць на ў.

|| прым. утрыманскі, .

  • Утрыманская псіхалогія.

утрымацца, ; зак.

  1. Захаваць пэўнае становішча, не ўпасці.

    • У. на нагах.
    • У. за планку.
    • У. на кані.
  2. Застацца на месцы; не адступіць.

    • Ён доўга не ўтрымаўся на пасадзе дырэктара.
    • У. на сваіх пазіцыях.
  3. Стрымаць сябе ад якога-н. учынку, дзеяння, не даць праявіцца чаму-н. (разм.).

    • У. ад слёз.
    • Утрымаўся ад спакусы.

|| незак. утрымлівацца, .

утрымаць1, ; зак.

  1. Трымаючы, не даць упасці каму-, чаму-н.

    • Не ўтрымаў вясло ў руках.
  2. Захаваць, зберагчы.

    • У. свае пазіцыі.
    • У. у памяці.
  3. Не адпусціць, не аддаць частку чаго-н. пры выплаце (афіц.).

    • У. дваццаць тысяч рублёў з зарплаты.
  4. Затрымаўшы, спыніць ці прымусіць застацца.

    • У такое надвор’е дзяцей у хаце не ўтрымаеш.
    • У. каня.
  5. Не даць зрабіць што-н.

    • У. ад неабдуманага ўчынку.
  6. Не даць праявіцца чаму-н.

    • Слёз было не ў.

|| незак. утрымліваць, .

|| наз. утрымліванне, і утрыманне, .

утрымаць2, ; зак.

Забяспечыць сродкамі для існавання, пракарміць.

|| незак. утрымліваць, .

|| наз. утрымліванне, .

|| наз. утрыманне, .

утрыраваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Падаць (-даваць) у перабольшаным выглядзе, сказіць (-ажаць) залішнім падкрэсліваннем якіх-н. бакоў, рыс у чым-н.

  • Факт праўдзівы, але ўтрыраваны.

|| наз. утрыраванне, і утрыроўка, .

утрэсці, ; зак.

  1. Трасучы, паменшыць аб’ём чаго-н. (сыпкага).

    • У. муку ў мяшку.
  2. перан. Уладзіць, узгадніць што-н. (разм.).

    • У. пытанне.

|| незак. утрасаць, і утрэсваць, .

|| наз. утрасанне, і утрэсванне, .

утрэсціся, ; зак.

  1. Паменшыцца ў аб’ёме ад трасення (пра сыпкае).

    • Крупы ў торбе ўтрэсліся.
  2. перан. Тое, што і уладзіцца ( у 1 знач.; разм.).

    • Не перажывай, усё ўтрасецца.

|| незак. утрасацца, і утрэсвацца, .

|| наз. утрасанне, і утрэсванне, .