утрымацца, ; зак.

  1. Захаваць пэўнае становішча, не ўпасці.

    • У. на нагах.
    • У. за планку.
    • У. на кані.
  2. Застацца на месцы; не адступіць.

    • Ён доўга не ўтрымаўся на пасадзе дырэктара.
    • У. на сваіх пазіцыях.
  3. Стрымаць сябе ад якога-н. учынку, дзеяння, не даць праявіцца чаму-н. (разм.).

    • У. ад слёз.
    • Утрымаўся ад спакусы.

|| незак. утрымлівацца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)