Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карэйцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Карэі.

|| ж. карэянка, ✂.

|| прым. карэйскі, ✂.

карэктар, ✂, м.

Работнік выдавецтва, газеты або друкарні, які чытае і правіць карэктуру.

|| прым. карэктарскі, ✂.

  • Нарада ў карэктарскай (наз.).

карэктны, ✂.

Ветлівы і тактычны.

  • К. юнак.
  • Карэктная заўвага.
  • Карэктна (прысл.) паводзіць сябе.

|| наз. карэктнасць, ✂.

карэктура, ✂, ж.

Выпраўленне памылак на адбітку друкарскага набору, а таксама сам гэты адбітак.

  • Чытаць карэктуру.

|| прым. карэктурны, ✂.

карэктыў, ✂, м. (кніжн.).

Частковая папраўка, змяненне чаго-н.

  • Унесці карэктывы ў рукапіс.

карэкціраваць, ✂; зак.

  1. Уносіць карэктывы, папраўкі ў што-н.

    • К. праект пастановы.
  2. Чытаць карэктуру чаго-н.

|| зак. пракарэкціраваць, ✂, скарэкціраваць, ✂ і адкарэкціраваць, ✂.

|| наз. карэкціраванне, ✂ і карэкціроўка, ✂.

|| прым. карэкціровачны, ✂.

карэкціроўшчык, ✂, м.

  1. Той, хто ажыццяўляе карэкціроўку.

    • Лётчык-к.
  2. Лятальны апарат або спецыяльнае ўстройства (радыёлакатар і пад.), з якіх вядзецца карэкціроўка артылерыйскага агню.

|| ж. карэкціроўшчыца, ✂.

карэкцыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Выпраўленне.

    • К. зроку.
  2. Унясенне паправак у дзеянне вымяральных прыбораў, рэгулятараў у залежнасці ад змен умоў іх эксплуатацыі.

карэлы​1, ✂, м.

Народ, які складае карэннае насельніцтва Рэспублікі Карэліі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. карэлка, ✂.

|| прым. карэльскі, ✂.

  • К. народ.
  • Карэльская бяроза (від бярозы з прыгожай узорыстай драўнінай на зрэзе).

карэлы​2 ✂ прым.

Пакрыты слоем засохлай гразі.

  • Карэлая сукенка.
  • Карэлыя анучы.

|| наз. карэласць, ✂.