Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

картаваць, ✂; незак. (разм.).

Перамешваць карты ў калодзе.

|| наз. картаванне, ✂.

картавінка, ✂, ж.

Злёгку картавае вымаўленне.

  • Гаварыць з картавінкай.

картавіць, ✂; незак.

Вымаўляць нячыста, няправільна гукі «р» і «л».

картавы, ✂.

З нячыстым, няправільным вымаўленнем гукаў («р» або «л»).

  • Картавае дзіця.
  • Картавае вымаўленне.

|| наз. картавасць, ✂.

картаграфаваць, ✂; незак.

Наносіць на геаграфічную карту.

|| наз. картаграфаванне, ✂.

картаграфія, ✂, ж.

Навука аб складанні геаграфічных карт, а таксама само складанне іх.

|| прым. картаграфічны, ✂.

картатэка, ✂, ж.

Сістэматызаваны збор картак з якімі-н. звесткамі, матэрыяламі.

  • К. з біяграфічнымі звесткамі выдатных артыстаў.
  • К. замежнай літаратуры.

|| прым. картатэчны, ✂.

картафлянік, ✂ і картаплянік, ✂, м.

Тое, што і бульбянік.

картафлянішча, ✂ і картаплянішча, ✂, н.

Тое, што і бульбянішча.

картафляны, ✂ і картапляны, ✂.

Тое, што і бульбяны.