Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раскрытыкаваць, ✂; зак.

Падвергнуць рэзкай крытыцы.

  • Р. кнігу.
  • Р. брыгадзіра на сходзе.

|| незак. раскрытыкоўваць, ✂.

раскрыцца, ✂; зак.

  1. Стаць раскрытым.

    • Парасон раскрыўся.
  2. Вызваліцца ад таго, чым быў пакрыты; агаліцца.

    • Дзіця раскрылася.
  3. Стаць бачным, адкрыцца вачам.

    • Перад вачамі раскрыўся прыгожы краявід.
  4. Праявіць, выявіць сябе; адкрыцца.

    • Р. перад сябрам.
  5. Стаць вядомым; выкрыцца.

    • Злачынства раскрылася.

|| незак. раскрывацца, ✂.

раскрыць, ✂; зак.

  1. Адкрыць шырока, разгарнуць; распасцерці што-н. складзенае, агаліць.

    • Р. кнігу.
    • Р. хату.
    • Р. парасон.
  2. Выявіць, зрабіць вядомым, растлумачыць.

    • Р. акцёрскія здольнасці.
    • Р. змест твора.
    • Р. злачынства.
    • Р. тайну (перан.).
  3. Знайсці, устанавіць, адкрыць у выніку назіранняў, даследаванняў.

    • Р. стаянку першабытнага чалавека.
  4. Расказаць аб сваіх думках, пачуццях.

    • Р. свае думкі перад сябрам.

|| незак. раскрываць, ✂.

|| наз. раскрыццё, ✂.

раскудахтацца, ✂; зак.

  1. Пачаць моцна і доўга кудахтаць.

    • Куры раскудахталіся.
  2. Пачаць гаварыць доўга, усхвалявана (разм.).

    • Сёння наша бабуля раскудахталася (перан. раскрычалася без прычыны).

раскудзеліцца, ✂; зак. (разм.).

Растрапацца, раздзяліцца на валокны.

  • Вяроўка раскудзелілася.

|| незак. раскудзельвацца, ✂.

раскудзеліць, ✂; зак. (разм.).

Растрапаць, раздзяліць на валокны; раскудлаціць.

  • Вецер раскудзеліў валасы.

|| незак. раскудзельваць, ✂.

раскудлаціцца, ✂ і раскудлачыцца, ✂; зак. (разм.).

Растрапацца, збіцца ў кудлы (пра валасы, прычоску).

|| незак. раскудлачвацца, ✂.

раскудлаціць, ✂ і раскудлачыць, ✂; зак. (разм.).

Растрапаць; зрабіць кудлатым.

|| незак. раскудлачваць, ✂.

раскулачыць, ✂; зак.

Пазбавіць заможных сялян (кулакоў) зямлі, сродкаў вытворчасці і палітычных правоў.

|| незак. раскулачваць, ✂.

|| наз. раскулачванне, ✂.

раскупіць, ✂; зак. (разм.).

Купіць усё (пра некалькіх, многіх пакупнікоў).

  • Р. кнігі.
  • Р. увесь тавар.

|| незак. раскупляць, ✂.