Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мусон, ✂, м.

Устойлівы сезонны вецер, які летам дзьме з мора на сушу, а зімой з сушы на мора.

  • Трапічныя мусоны.

|| прым. мусонны, ✂.

мусульманін, ✂, м.

Паслядоўнік мусульманства.

|| ж. мусульманка, ✂.

|| прым. мусульманскі, ✂.

мусульманства, ✂, н.

Рэлігія, паводле падання, заснаваная ў 7 ст. Магаметам, іслам.

|| прым. мусульманскі, ✂.

мутаген, ✂, м. (спец.).

Агульная назва фізічных, хімічных, біялагічных фактараў, здольных стымуляваць мутацыю (у 1 знач.).

|| прым. мутагенны, ✂.

мутацыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Змяненне спадчынных уласцівасцей арганізма.

  2. Пералом голасу ў падлеткаў.

|| прым. мутацыйны, ✂.

мутнаваты, ✂.

Крыху мутны, не зусім празрысты.

  • Мутнаватае люстра.
  • Мутнаватая вада.

|| наз. мутнаватасць, ✂.

мутна-...

Першая частка складаных слоў са знач. мутны (у 2 знач.), з мутным адценнем, напр. мутна-белы, мутна-блакітны, мутна-малочны, мутна-шызы.

мутнець, ✂; незак.

Рабіцца мутным.

  • Вада мутнее.
  • У галаве мутнее (перан.).

|| зак. памутнець, ✂.

мутны, ✂.

  1. Пра вадкасці: непразрысты, нячысты, каламутны.

    • М. раствор.
    • Мутная вада.
  2. Пацямнелы, замутнены.

    • Мутныя вочы.
    • Мутнае шкло.
  3. перан. Недастаткова выразны, зразумелы, абгрунтаваны (разм.).

    • Мутная галава.

|| наз. мутнасць, ✂.

муфта​1, ✂, ж.

Прыналежнасць жаночай вопраткі — род адкрытага з двух бакоў цёплага мяшочка з футра для сагравання рук.