Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

карга, ✂, ж. (разм. лаянк.).

Пра злую, шкодную старую.

  • Старая к.

кардамон, ✂, м.

  1. Трапічная расліна сямейства імбірных.

  2. Насенне гэтай расліны, якое ўжываецца як вострая прыправа.

|| прым. кардамонавы, ✂.

кардан, ✂, м.

Тое, што і карданны механізм, або карданны вал.

карданаж, ✂, м., зб.

Вырабы з кардону (каробкі, футляры, дзіцячыя цацкі і пад.).

|| прым. карданажны, ✂.

карданны, ✂, (спец.).

  1. карданны механізм — механізм, што служыць для перадачы вярчэння паміж валамі, размешчанымі пад вуглом адзін да аднаго.

  2. карданны вал — вал у такім механізме.

кардон​1, ✂, м.

Тоўстая, вельмі цвёрдая папера.

  • Ліст кардону.

|| прым. кардонны, ✂ і кардонавы, ✂.

кардон​2, ✂, м.

  1. Пагранічны або загараджальны атрад; пост аховы.

  2. Месца, дзе знаходзіцца такі атрад ці пост, варта.

  3. Дзяржаўная мяжа, граніца.

    • Жыць за кардонам.

|| прым. кардонны, ✂.

кардонка, ✂, ж. (разм.).

  1. Каробка з кардону.

  2. Невялікі кавалак кардону.

    • Выразаць самалёцік з кардонкі.

кардыёлаг, ✂, м.

Урач — спецыяліст па кардыялогіі.

кардынал​1, ✂, м.

Вышэйшы (пасля папы) духоўны сан у каталіцкай царкве, а таксама асоба, якая мае гэты сан.

|| прым. кардынальскі, ✂.