Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каморнік, ✂, м. (уст.).

Спецыяліст па межаванню і землеўпарадкаванню.

|| прым. каморніцкі, ✂.

  • К. абмер зямлі.

каморніцтва, ✂, н.

Занятак каморніка; каморніцкая справа.

кампазітар, ✂, м.

Аўтар музычных твораў.

|| прым. кампазітарскі, ✂.

кампазіцыя, ✂, ж.

  1. Будова, суадносіны і ўзаемнае размеркаванне асобных частак, элементаў.

    • К. рамана.
    • К. карціны.
    • К. сімфоніі.
  2. Мастацкі (музычны, жывапісны, скульптурны і інш.) твор, які з’яўляецца арыгінальным спалучэннем асобных частак, элементаў.

    • Скульптурная к.
    • Сюжэтная к.
  3. Тэорыя стварэння музычных твораў.

    • Клас кампазіцыі.
  4. Матэрыял, атрыманы ў выніку камбінавання разнастайных кампанентаў (напр., жалеза і бетону, пластыку і шкла; спец.).

|| прым. кампазіцыйны, ✂.

кампактны, ✂.

  1. Сціснуты шчыльна, без прамежкаў.

    • Кампактная маса.
  2. перан. Кароткі, сціслы.

    • К. даклад.

|| прым. кампактнасць, ✂.

кампанаваць, ✂; незак. (кніжн.).

Складаць цэлае з частак.

  • К. карціну.
  • К. матэрыял даследавання.

|| зак. скампанаваць, ✂.

|| наз. кампанаванне, ✂ і кампаноўка, ✂.

|| прым. кампановачны, ✂.

кампанейскі​1, ✂ (разм.).

Які любіць падтрымліваць кампанію (у 1 знач.).

  • К. чалавек.

кампанейскі​2, ✂ (разм.).

Пра непланамерную арганізацыю работы: бессістэмны, выпадковы, які праводзіцца нерэгулярна, рыўкамі.

  • К. метад работы.

кампанейшчына, ✂, ж. (разм. неадабр.).

Пра бессістэмную, нерэгулярную арганізацыю грамадскай або вытворчай работы.

кампанент, ✂, м. (кніжн.).

Састаўная частка чаго-н.

|| прым. кампанентны, ✂.

  • К. аналіз.