Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гурба, , ж.

Куча снегу, намеценая ветрам.

  • Да платоў намяло вялікія гурбы снегу.

гурма, , ж. (абл.).

Шумлівая група людзей, ватага.

гурман, , м.

Любіцель і знаток вытанчаных страў.

|| ж. гурманка, .

|| прым. гурманскі, .

гурманства, , н.

Захапленне вытанчанымі стравамі.

гурт, , м.

  1. Група людзей, натоўп.

    • Г. вучняў.
    • Ісці гуртам (прысл.).
  2. Статак буйной рагатай жывёлы, авечак і пад.

    • На лузе г. авечак.

|| памянш. гурток, .

|| прым. гуртавы, .

гуртам, прысл.

  1. Разам, сумесна.

    • Цягнуць г. воз.
  2. Натоўпам, шумным зборышчам.

    • Бегчы г.

гуртаўшчык, , м.

Той, хто суправаджае, гоніць гурт (у 2 знач.).

|| прым. гуртаўшчыцкі, .

гуртковец, , м. (разм.).

Удзельнік гуртка (у 2 знач.).

гурткоўшчына, , ж. (неадабр.).

Дзейнасць, абмежаваная вузкімі інтарэсамі якога-н. гуртка, групы людзей.

гурток, , м.

  1. гл. гурт.

  2. Група людзей з агульнымі інтарэсамі, якія аб’ядналіся для сумеснай дзейнасці, сумесных заняткаў.

    • Драматычны г.

|| прым. гуртковы, .