Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бум​3, ✂, м. (спец.).

Гімнастычны снарад — брус на дзвюх стойках.

  • Практыкаванні на буме.

бума́жнік, ✂, м.

Невялікая кішэнная папка для папяровых грошай і дакументаў.

бумера́нг, ✂, м.

Кідальная прылада ў выглядзе сагнутай палкі, пласціны, якая пры ўмелым кіданні апісвае дугу і вяртаецца да таго, хто кідаў.

бундэсве́р, ✂, м.

Назва ўзброеных сіл у Федэратыўнай Рэспубліцы Германіі.

|| прым. бундэсвераўскі, ✂.

бундэсра́т, ✂, м.

Орган прадстаўніцтва зямель у Федэратыўнай Рэспубліцы Германіі.

бундэста́г, ✂, м.

Палата парламента ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германіі.

|| прым. бундэстагаўскі, ✂.

бу́нкер, ✂, м.

  1. Спецыяльна абсталяванае ёмішча для сыпкіх і кускавых матэрыялаў.

    • Б. для зерня.
  2. Падземнае жалезабетоннае ўкрыцце.

  3. Спецыяльнае наземнае збудаванне з байніцамі для вядзення агню.

|| прым. бункерны, ✂.

бункерава́ць, ✂; незак. (спец.).

Засыпаць у бункер.

Б. жыта.

|| наз. бункераванне, ✂ і бункероўка, ✂.

бунт​1, ✂, м.

Стыхійнае паўстанне, мяцеж.

  • Зямельны б. сялян.

бунт​2, ✂, м.

Звязак, кіпа; стос.

|| прым. бунтавы, ✂.