Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эпіго́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Паслядоўнік якога-н. навуковага, палітычнага, мастацкага напрамку, пазбаўлены творчай арыгінальнасці, які механічна паўтарае ідэі і метады сваіх папярэднікаў.

|| прым. эпіго́нскі, -ая, -ае.

эпіго́нства, -а, н. (кніжн.).

Пераймальная, пазбаўленая творчай арыгінальнасці дзейнасць у якой-н. інтэлектуальнай сферы.

|| прым. эпіго́нскі, -ая, -ае.

эпігра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

Кароткі сатырычны верш, які востра высмейвае якую-н. пэўную асобу.

Эпіграмы Кандрата Крапівы.

|| прым. эпіграматы́чны, -ая, -ае (спец.).

эпі́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Выслоўе, якое змяшчаецца перад творам або перад асобным яго раздзелам, у якім аўтар раскрывае сваю задуму, ідэю твора ці яго часткі.

|| прым. эпіграфі́чны, -ая, -ае.

эпігра́фіка, -і, ДМ -фіцы, ж.

Дапаможная гісторыка-філалагічная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем старажытных надпісаў на каменных плітах, скалах, на металічных, гліняных прадметах і іншых вырабах.

|| прым. эпіграфі́чны, -ая, -ае.

эпідэміёлаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач — спецыяліст у галіне эпідэміялогіі.

эпідэ́мія, -і, ж.

Шырокае распаўсюджанне якой-н. заразнай хваробы.

Э. халеры.

|| прым. эпідэмі́чны, -ая, -ае.

эпідэміяло́гія, -і, ж.

Галіна медыцыны, якая вывучае прычыны ўзнікнення і распаўсюджання эпідэмій, распрацоўвае меры барацьбы з імі.

|| прым. эпідэміялагі́чны, -ая, -ае.

эпізады́чны, -ая, -ае.

1. Выпадковы, які з’яўляецца эпізодам (у 1 і 2 знач.), які бывае не пастаянна.

Эпізадычная дапамога.

Э. кантроль.

Прыязджаць эпізадычна (прысл.).

2. Неістотны.

Э. выпадак.

|| наз. эпізады́чнасць, -і, ж.

эпізао́тыя, -і, ж. (спец.).

Шырокае распаўсюджанне якой-н. заразнай хваробы сярод жывёл.

Э. яшчура.

|| прым. эпізааты́чны, -ая, -ае.