Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

эбе́н, -а і -у, м.

1. -а. Чорнае трапічнае дрэва і роднасныя яму пароды з каштоўнай драўнінай.

2. -у. Драўніна гэтага дрэва.

Э. каштуе вельмі дорага.

эбе́навы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да эбена; зроблены з эбену.

Эбенавая статуэтка.

Эбенавая дошка.

Сямейства эбенавых (наз.).