хма́ра, -ы, мн. -ы, хмар, ж.
1. Вялікае, звычайна цёмнае воблака, якое прыносіць дождж, град, снег.
З-за лесу выпаўзала цёмная х.
2. перан., каго-чаго. Мноства, вялікая колькасць.
Х. камароў.
|| памянш. хма́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 знач.).
|| прым. хма́равы, -ая, -ае (да 1 знач.).
хмарачо́с, -а, мн. -ы, -аў, м.
Вельмі высокі шматпавярховы будынак; небаскроб.
хма́рны, -ая, -ае.
1. Пакрыты хмарамі.
Хмарнае неба.
2. Пахмурны, хмурны.
Х. дзень.
3. перан. Пануры, сумны, невясёлы.
Х. настрой.
|| наз. хма́рнасць, -і, ж.
хма́рыцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -рыцца; незак.
Зацягвацца хмарамі, станавіцца хмарным.
Неба х.
Х. (безас.) на дождж.
хма́рыць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -рыць; незак.
1. безас. Зацягваць хмарамі.
Хмарыць, пэўна будзе дождж.
2. перан., каго-што. Засмучаць, азмрочваць (разм.).
Вочы хмарыць гора паланянак.