Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

е́рась, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. У рэлігіі: адступленне ад афіцыйных царкоўных догмаў.

Барацьба з ерассю.

2. перан. Бязглуздзіца, лухта (разм.).

Несці е.

|| прым. ерэты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

ерыхо́нскі, -ая, -ае.

У выразе: ерыхонская труба — пра вельмі гучны голас.

ерэты́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Паслядоўнік ерасі (у 1 знач.).

|| ж. ерэты́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. ерэты́чны, -ая, -ае.