Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

евангелі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Укладальнік Евангелля.

2. Член абшчыны евангельскіх хрысціян.

|| ж. евангелі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

|| прым. евангелі́сцкі, -ая, -ае (да 2 знач.).

евангелі́чны, -ая, -ае.

Які адносіцца да рэлігійных пратэстанцкіх абшчын, што ў сваім веравучэнні кіруюцца толькі тэкстамі Евангелля.

Евангелічная царква.

Ева́нгелле, -я, н. (з вялікай літары).

1. Частка Бібліі, агульная назва першых чатырох кніг Новага Запавету пра зямное жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста (з’яўляецца асновай хрысціянскага веравучэння).

Кананічнае Е.

2. мн. -і, -яў. Кожная з чатырох кніг Новага Запавету, напісаных, паводле царкоўнай традыцыі, вучнямі Ісуса Хрыста і іх паслядоўнікамі.

Е. ад Марка.

Старонка Евангелля ад Матфея.

|| прым. ева́нгельскі, -ая, -ае.

Е. тэкст.