Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

е́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. елка.

2. у знач. прысл. е́лачкай. Пра ўзор, размяшчэнне чаго-н.

Вышываць елачкай (у елачку).

Падымацца на лыжах елачкай.

е́лка, -і, ДМ е́лцы, мн. -і, е́лак, ж.

Хвойнае вечназялёнае дрэва з конусападобнай кронай.

|| памянш.-ласк. е́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. яло́вы, -ая, -ае.

елкава́ты, -ая, -ае.

Крыху ёлкі, гаркаваты на смак.

Пахла елкаватым салам.

|| наз. елкава́тасць, -і, ж.

е́льнік, -у, мн. -і, -аў, м., зб.

1. Яловы лес.

Каля ракі рос е.

2. Ссечаныя яловыя лапкі або дрэвы.

Дарога ўслана ельнікам.

|| памянш.-ласк. е́льнічак, -чку, м. (да 1 знач.).

|| прым. е́льнічны, -ая, -ае.