Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

епа́рхія, -і, ж.

Царкоўна-адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, якой кіруе епіскап (архірэй).

|| прым. епархія́льны, -ая, -ае.

епі́скап, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вышэйшы сан у хрысціянскай царкве, а таксама асоба, якая мае гэты сан; архірэй.

|| прым. епі́скапскі, -ая, -ае.

епітрахі́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

Частка абрадавага адзення праваслаўнага і каталіцкага святара, якая носіцца на шыі і мае выгляд доўгага шырокага палотнішча з крыжамі.

епіты́м’я, -і, ж.

Род царкоўнага пакарання (пост, працяглыя малітвы) за парушэнне рэлігійных норм.

Налажыць епітым’ю.