Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ездавы́, -а́я, -о́е.

1. Які прызначаны для язды ў запрэжцы.

Ездавыя сабакі.

2. у знач. наз. ездавы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Салдат, які кіруе коннай запрэжкай.

е́здзіць, е́зджу, е́здзіш, е́здзіць; незак.

1. Рухацца ў розных напрамках на якім-н. транспарце.

Е. на трамваі.

Е. на веласіпедзе.

2. Бываць дзе-н., наведваць каго-н., прыязджаючы.

Е. у госці.

3. Умець кіраваць якімі-н. сродкамі перамяшчэння.

Е. на матацыкле.

4. Не мець устойлівасці, рухацца, соўгацца па чым-н. (разм.).

Шкло ездзіць у аправе.

|| наз. язда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж. (да 1—3 знач.).

езуі́т, -а, М -і́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Манах — член каталіцкага манаскага ордэна «Таварыства Ісуса».

2. перан. Хітры, крывадушны, каварны чалавек.

|| ж. езуі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

|| прым. езуі́цкі, -ая, -ае.

Е. ордэн.

езуі́цтва, -а, н.

Крывадушнасць, хітрасць як сродкі для дасягнення мэты.

Такога езуіцтва ад яго ніхто не чакаў.