заме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (спец.).
Зрабіць замер.
З. выпрацоўку.
|| незак. заме́рваць, -аю, -аеш, -ае і замяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. заме́р, -у, мн. -ы, -аў, м.
заме́рзнуць, -ну, -неш, -не; замёрз, -зла; -ні; зак.
1. Ператварыцца ў лёд або пакрыцца лёдам, ледзяной коркай.
Вада ў вёдрах замерзла.
Рэчка замерзла.
Вокны замерзлі.
2. Загінуць ад холаду або моцна азябнуць.
З. у полі.
Пасажыры замерзлі.
|| незак. замярза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. замярза́нне, -я, н.
Пункт замярзання.
заме́рці, -мру́, -мрэ́ш, -мрэ́; -мро́м, -мраце́, -мру́ць; замёр, -мёрла; -мры́; зак.
1. Стаць нерухомым, перастаць рухацца, дыхаць.
З. ад страху.
Ад нечаканасці замерла сэрца.
Словы замерлі на губах.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Заціхаючы, спыніцца.
Стук капытоў замёр у далечыні.
К ночы рух на вуліцах замёр.
|| незак. заміра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. заміра́нне, -я, н.
З заміраннем сэрца (надта хвалюючыся ад чакання чаго-н.).
заме́ст, прыназ. з Р.
Узамен каго-, чаго-н.
Узяць адну кнігу з. другой.
Пайду на дзяжурства з. цябе.
заме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; замёў, -мяла́, -ло́; -мяці́; -ме́цены; зак.
1. што. Падмятаючы, сабраць у адно месца ці аддаліць убок.
З. смецце ў куток.
2. каго-што. Пакрываючы чым-н. сыпкім, закрыць, засыпаць.
Мяцеліца замяла дарогу.
З. сляды злачынства (перан.: утаіць).
|| незак. замята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
заме́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Знак, зроблены на чым-н., метка.
З. на дрэве.
2. Кароткі запіс.
Зрабіць заметку ў блакноце.
3. Кароткае паведамленне ў друку.
З. ў газеце.
◊
На заметку ўзяць каго-што (разм.) — звярнуўшы на каго-, што-н. увагу, запомніць, запісаць.
|| прым. заме́тачны, -ая, -ае (да 3 знач.).
заме́тны, -ая, -ае (разм.).
Такі, якога можна заўважыць, убачыць.
З. след удару.
|| наз. заме́тнасць, -і, ж.
заме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны; зак. (разм.).
1. каго-што і са злуч. «што», «як». Убачыць, угледзець.
З. удалечыні агеньчык. 3., што слухачы стаміліся.
2. каго-што. Адзначыць у памяці, запомніць, памеціць, прымеціць.
З. падазронага чалавека.
З. дарогу ў лесе.