Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зама́нлівы, -ая, -ае.

Прывабны, спакуслівы.

Заманлівая перспектыва.

|| наз. зама́нлівасць, -і, ж.

за́маразкі, -аў.

Лёгкі ранішні мароз увосень ці вясной.

Раннія з.

З. на глебе.

замарачы́ць гл. марочыць.

замардава́цца гл. мардавацца.

замардава́ць гл. мардаваць.

замарко́ціцца, -о́чуся, -о́цішся, -о́ціцца; зак.

Стаць маркотным, занудзіцца.

Замаркоціўся хлопчык.

замаро́зіць, -о́жу, -о́зіш, -о́зіць; -о́жаны; зак.

1. каго-што. Падвергнуць дзеянню холаду, даць замерзнуць, застыць.

З. рыбу.

З. садавіну.

2. што. Моцна астудзіць (разм.) 3. віно.

3. што. Абязболіць які-н. участак цела спецыяльнымі сродкамі (разм.).

З. зуб.

4. перан., што. Пакінуць на ранейшым узроўні або нявыкарыстаным.

З. сродкі.

З. будаўніцтва.

|| незак. замаро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. замаро́жванне, -я, н. і замаро́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 3 знач.).

замаро́чыць гл. марочыць.

замару́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.

Стаць больш марудным.

Рух цягніка замарудзіўся.

|| незак. замару́джвацца, -аецца.

замару́дзіць, -у́джу, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак.

1. што. Зрабіць больш павольным, марудным.

З. крок.

2. што. Маруднымі дзеяннямі затрымаць што-н., з’яўленне чаго-н.

Надта з. выкананне пастановы.

3. без дап., з інф. або з чым. Затрымацца, прыпазніцца.

Знаёмы не замарудзіў прынесці кнігу.

З. з адказам на пісьмо.

|| незак. замару́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).