Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

заблы́таны, -ая, -ае.

Цяжкі для разумення, вырашэння.

Заблытаныя справы.

Заблытанае пытанне.

|| наз. заблы́танасць, -і, ж.

заблы́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. гл. блытацца.

2. перан. Аказацца ў цяжкім становішчы ад чаго-н.

З. ў даўгах.

3. Збіцца з дарогі, заблудзіць (разм.).

З. ў незнаёмай мясцовасці.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць цяжкім для вырашэння.

Пытанне заблыталася.

|| незак. заблы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

заблы́таць гл. блытаць.

заблы́тваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і блытаць (у 1, 4 і 7 знач.).

забля́мкаць гл. блямкаць.

забляя́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ляе́; зак.

Пачаць бляяць.

Забляяла авечка.

забо́й¹, -ю, м. (спец.).

У шахце: канец горнай выпрацоўкі, які паступова прасоўваецца ў ходзе работ і з’яўляецца рабочым месцам гарняка.

|| прым. забо́йны, -ая, -ае.

забо́й² гл. забіць¹.

забо́йны¹ гл. забой¹.

забо́йны², -ая, -ае.

1. Прызначаны для забою², які мае адносіны да забою².

Забойная жывёла.

З. цэх.

Забойная вага (вага тушы без шкуры, галавы, ног).

2. Які дзейнічае смяртэльна, забівае насмерць.

Забойная сіла асколка.

|| наз. забо́йнасць, -і, ж. (да 2 знач.).