бадлі́вы, -ая, -ае.
Які мае звычку бадацца.
||
бадлі́вы, -ая, -ае.
Які мае звычку бадацца.
||
бадмінтані́ст, -а,
Ігрок у бадмінтон.
||
||
бадмінто́н, -а,
Спартыўная гульня, у якой з дапамогай ракетак перакідваецца валан цераз сетку ад аднаго іграка да другога.
||
бады́ліна, -ы,
Тое, што і бадыль.
бады́лле, -я,
Пруткія сцябліны пераважна аднагадовых траў.
бады́ль, -я́,
Звычайна сухое сцябло аднагадовай расліны.
бае́ц, байца́,
1. Удзельнік баёў; воін.
2. Радавы ваеннаслужачы, салдат.
||
ба́ечнік, -а,
Той, хто расказвае байкі.
||
баёк, байка́,
Дэталь механізма, машыны, зброі, якая перадае ўдарнае ўздзеянне.
бажаство́, -а́,
Стваральнік свету паводле рэлігійных уяўленняў; Бог.