Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

брако́ўны, -ая, -ае.

Тое, што і бракаваны.

бра́ма, -ы, мн. -ы, брам, ж.

Шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш.

Заводская б.

Трыумфальная б.

|| памянш. бра́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

|| прым. бра́мны, -ая, -ае.

бра́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. гл. брама.

2. Праходныя варотцы; веснічкі.

Школьная б.

3. Дэталь паляўнічага ружжа (разм.).

Насадзіць пістон на брамку.

брандма́йстар, -тра, мн. -тры, -траў, м. (уст.).

Начальнік пажарнай каманды.

|| прым. брандма́йстарскі, -ая, -ае.

брандма́ўар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Сцяна з незгаральнага матэрыялу, якая раздзяляе сумежныя пабудовы ці часткі адной пабудовы ў проціпажарных мэтах.

|| прым. брандма́ўарны, -ая, -ае.

брандспо́йт, -а, М -йце, мн. -ы, -аў, м.

1. Пераносная ручная пажарная помпа.

2. Наканечнік на пажарным рукаве для накіроўвання струменя вады.

|| прым. брандспо́йтны, -ая, -ае.

бранзава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; незак., што.

Пакрываць тонкім слоем бронзы або, фарбуючы, надаваць чаму-н. выгляд бронзы.

|| зак. набранзава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны.

|| наз. бранзава́нне, -я, н.

бранзаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Свяціцца, зіхацець колерам бронзы.

бранзале́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м. і бранзале́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

Упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з металу, косці і пад., якое носяць на запясці.

брані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што.

Замацоўваць каго-, што-н. за кім-, чым-н.

Б. білет на самалёт.

|| зак. забрані́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. брані́раванне, -я, н.