Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

брак, -у, м.

1. Недабраякасныя тавары; прадметы вытворчасці, якія маюць тую ці іншую загану.

2. Адсутнасць, недахоп чаго-н.

Б. паперы.

бракава́ны, -ая, -ае.

Які мае заганы, недабраякасны.

Бракаваныя вырабы.

бракава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., каго-што.

1. Прызнаваць што-н. недабраякасным, заганным.

Б. тавар.

2. безас. Быць у недастатковай колькасці; не хапаць.

Бракуе ведаў.

|| зак. забракава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны (да 1 знач.).

|| наз. бракава́нне, -я, н. (да 1 знач.) і брако́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. брако́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

браканье́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца браканьерствам.

|| прым. браканье́рскі, -ая, -ае.

браканье́рства, -а, н.

Паляванне або лоўля рыбы ў недазволеных месцах, у забароненыя тэрміны або забароненымі спосабамі.

Барацьба з браканьерствам.

бракаро́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто дапускае брак у рабоце, нядобрасумленны работнік.

бракаўшчы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто правярае што-н. на якасць, устанаўлівае брак (у 1 знач.).

|| ж. бракаўшчы́ца, -ы, мн. -ы, -чы́ц.

бракера́ж, -у, м. (спец.).

Агляд прадметаў (вырабаў) вытворчасці з мэтай выяўлення наяўнасці або адсутнасці браку (у 1 знач.).

|| прым. бракера́жны, -ая, -ае.

Бракеражная камісія.

бракёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і бракаўшчык.

бра́кнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; брак, -кла; незак.

Павялічвацца ў аб’ёме ад вільгаці, набухаць.