залі́шне, прысл. (разм.).
Звыш меры, занадта.
залі́шні, -яя, -яе (разм.).
Лішні, які перавышае патрэбу, неабходнасць.
Залішнія клопаты.
зало́г, -у, м.
1. Тое, што і заклад.
2. перан. Доказ, гарантыя чаго-н.
З. дружбы.
|| прым. зало́гавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Залогавае абавязацельства.
зало́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Асоба, гвалтоўна кім-н. затрыманая для таго, каб прымусіць выканаць якія-н. абавязацельствы або патрабаванні тую дзяржаву, арганізацыю, да якой належыць гэта асоба.
|| ж. зало́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. зало́жніцкі, -ая, -ае.
зало́за, -ы, мн. -ы, -ло́з, ж.
Орган, які выпрацоўвае і выдзяляе рэчывы, неабходныя для жыццядзейнасці арганізма.
Слінная з.
Малочныя залозы.
Залозы ўнутранай сакрэцыі.
|| памянш. зало́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.
|| прым. зало́зісты, -ая, -ае (спец.).
З. эпітэлій.
зало́м¹, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Заломленае месца на чым-н. або круты выгіб, паварот чаго-н.
З. на суку.
З. акопа.
2. Зблытаны і заламаны чараўніком пук жытніх сцёблаў, які, па ўяўленні забабонных людзей, мог наклікаць бяду на гаспадара нівы.
Заламаць з.
зало́м², -а, мн. -ы, -аў, м.
Разнавіднасць буйнога і тлустага селядца.
зало́мліваць гл. заламаць.
зало́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж.
Сястра мужа.
З. ў мяне вельмі добрая.