залі́к, -у, мн. -і, -аў, м.
Від праверачных іспытаў (у вышэйшай школе, у спартыўных установах і пад.), а таксама адзнака аб праходжанні такіх іспытаў.
Здаць з.
Атрымаць з.
|| прым. заліко́вы, -ая, -ае.
Заліковая кніжка (для адзнак аб здадзеных экзаменах, заліках).
залі́ў, -ліва, мн. -лівы, -ліваў, м.
Водная прастора, якая ўразаецца ў сушу.
Фінскі з.
|| прым. залі́ўны, -ая, -ае (спец.).
заліўны́, -а́я, -о́е.
1. Які заліваецца вадой у час паводак.
З. луг.
2. Вельмі моцны, праліўны (пра дождж).
3. Пра страву: заліты густым наварам.
Заліўное парася.
Есці заліўное (наз.).
заліхва́цкі, -ая, -ае.
Удалы, хвацкі.
З. выгляд.
|| наз. заліхва́цкасць, -і, ж.
залі́цца¹, -льюся, -лье́шся, -лье́цца; -льёмся, -льяце́ся, -лью́цца і -лію́ся, -ліе́шся, -ліе́цца; -ліёмся, -ліяце́ся, -лію́цца; -ліўся, -ліла́ся, -ло́ся; -ліся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вадкае: пранікнуць куды-н.
Вада залілася за каўнер.
2. перан. Пакрыцца чым-н., што выступіла на паверхню.
З. чырванню.
3. Захлынуцца (разм.).
Плаваць не ўмеў і заліўся.
|| незак. заліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
залі́цца², -лью́ся, -лье́шся, -лье́цца; -льёмся, -льяце́ся, -лью́цца і -лію́ся, -ліе́шся, -ліе́цца; -ліёмся, -ліяце́ся, -лію́цца; -ліўся, -ліла́ся, -ло́ся; -ліся; зак.
Пачаць спяваць або ствараць якія-н. залівістыя гукі (смяяцца, брахаць і пад.) доўга, з пералівамі.
З. салаўём (перан.: загаварыць красамоўна, з запалам; іран.). З. смехам.
◊
Заліцца слязамі (разм.) — горка заплакаць.
|| незак. заліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
залі́ць¹, -лью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -ліў, -ліла́, -ліло́; залі́; -літы; зак., што.
1. Пакрыць скрозь вадой або іншай вадкасцю.
Рака заліла паплавы.
Сонечнае святло заліло пакоі (перан.: вельмі асвяціла). Калоны дэманстрантаў залілі вуліцы (перан.).
2. Абліць, запэцкаць вадкім.
З. сшытак чарнілам.
3. Затушыць вадой.
З. агонь.
4. Напоўніць, пакрыць чым-н. вадкім, здольным зацвярдзець.
З. вуліцу асфальтам.
З. каток.
5. Наліць, напоўніць чым-н.
З. гаручае ў бак.
|| незак. заліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. залі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 4 і 5 знач.) і заліва́нне, -я, н.
залі́ць², залю́, зо́ліш, зо́ліць; зо́лены і залёны; незак., што (спец.).
Апрацоўваць (шкуры) растворам вапны.
|| наз. зале́нне, -я, н.
залічы́цца, -ічу́ся, -і́чышся, -і́чыцца; зак. (афіц.).
Паступіць куды-н., уключыцца ў склад каго-, чаго-н.
З. на службу.
|| незак. залі́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
залічы́ць, -ічу́, -і́чыш, -і́чыць; -і́чаны; зак.
1. каго (што). Уключыць у склад каго-, чаго-н., аднесці да якой-н. катэгорыі.
З. студэнтам.
З. на работу.
З. у адстаючыя.
2. што. Прылічыць каму-н., занесці на чый-н. рахунак.
З. на бягучы рахунак дзвесце рублёў.
З. у агульны бюджэт.
3. што. Прыняць што-н. у лік чаго-н.
З. пяць рублёў у пагашэнне доўгу.
4. што. Адобрыць, паставіўшы залік.
З. курсавую работу.
|| незак. залі́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз. залі́чванне, -я, н.
|| наз. залічэ́нне, -я, н.