Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бо́ўтацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Плюхацца з аднаго боку ў другі (пра вадкасць у пасудзіне).

Боўтаецца вада ў біклазе.

2. Рухацца ў вадзе ў розных напрамках.

Б. ў рэчцы.

3. Шукаць што-н. у якой-н. вадкасці, страве лыжкай ці чым-н. іншым.

Б. лыжкай у місцы.

|| наз. бо́ўтанне, -я, н.

бо́ўтаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Памешваць, рухаць чым-н. у вадкасці.

Б. апалонікам.

Б. вяслом.

2. чым. Рабіць рухі з боку ў бок ці ўзад і ўперад.

Б. нагамі.

|| зак. і аднакр. бо́ўтнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. бо́ўтанне, -я, н.

бо́ўтнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

Кінуцца, упасці ў ваду.

Бабёр боўтнуўся ў ваду.

бо́хан, -а, мн. -ы, -аў, м.

Выпечаны хлеб пераважна круглай формы.

бо́цман, -а, мн. -ы, -аў, м.

Званне малодшага каманднага складу на караблі, а таксама асоба, якая мае такое званне.

|| прым. бо́цманскі, -ая, -ае.

бо́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Вялікая драўляная або жалезная цыліндрычная пасудзіна з двума плоскімі днішчамі.

Дубовая б.

Саліць агуркі ў бочцы.

2. Старая руская мера вадкіх і сыпкіх цел, роўная сарака вёдрам (каля 490 літраў).

Б. жыта.

3. Фігура вышэйшага пілатажу: поўны абарот самалёта вакол яго падоўжнай восі.

Бяздонная бочка (разм.) —

1) пра тое, што патрабуе вялікіх затрат і не акупляе сябе;

2) пра таго, хто можа выпіць многа спіртнога і не ап’янець (неадабр.).

Бочка з порахам — неадступная пагроза, вялікая небяспека.

Нясе як з бочкі (разм., неадабр.) — моцна патыхае ад таго, хто выпіў спіртнога.

|| памянш. бо́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. бо́чкавы, -ая, -ае.

Бочкавое піва.

бо́язна, прысл. (разм.).

1. Са страхам, баючыся.

Жанчыны б. падышлі.

2. безас., у знач. вык. Страшна.

Б. ў лесе аднаму.

бо́язь, -і, ж.

Адчуванне страху, небяспекі.

Перамагчы б.

бра, нескл., н.

Насценнае асвятляльнае прыстасаванне.

Выключыць б.

бра́ва, выкл.

Вокліч, які выражае захапленне, пахвалу, адабрэнне.

Усе крычаць: «Брава!»