Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бо́нна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Выхавацелька малых дзяцей (звычайна іншаземка) у багатых сем’ях да рэвалюцыі.

бо́ны¹, -аў, адз. бо́на, -ы, ж. (спец.).

1. Кароткатэрміновыя крэдытныя дакументы, якія даюць права на атрыманне пэўнай сумы ў вызначаны тэрмін.

2. Папяровыя грашовыя знакі, што выйшлі з ужытку і сталі прадметам калекцыяніравання.

бо́ны², -аў, адз. бон, -а, м.

Плывучая загарода на рэках, азёрах, у марскіх гаванях.

бор¹, -у, М у бары́, мн. бары́, -о́ў, м.

Стары сасновы лес.

Векавы б.

Карабельны бор — высокі, прыгодны для суднабудавання сасновы бор.

|| прым. баравы́, -а́я, -о́е.

Б. край.

бор², -у, м.

Хімічны элемент, які ўваходзіць у склад многіх мінералаў.

|| прым. бо́рны, -ая, -ае.

Борная кіслата — хімічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва, якое ўжыв. ў тэхніцы і медыцыне.

бор³, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Свердзел са стальной, алмазнай або карбарундавай галоўкай, які выкарыстоўваецца ў зубалячэбнай, ювелірнай справе і пад.

бо́рзды, -ая, -ае.

Хуткі, жвавы.

Б. конь.

|| наз. бо́рздасць, -і, ж.

бормашы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж. (спец.).

Апарат для свідравання ў стаматалогіі, ювелірнай справе і пад.

борт, -а, М -рце, мн. барты́, барто́ў, м.

1. Бакавая сценка марскога або рачнога судна, самалёта.

Кінуць за б.

Апынуцца (аказацца) за бортам (таксама перан.: аказацца выключаным з якой-н. справы).

2. Сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і пад.

Барты грузавіка.

3. Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і пад.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.

|| памянш. бо́рцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. бартавы́, -а́я, -о́е.

борт...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які знаходзіцца на борце самалёта, абслугоўвае самалёт або пасажыраў самалёта, напр.: бортінжынер, бортправадніца.