Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

трыццацігадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. трыццацігоддзе.

2. Які праіснаваў трыццаць гадоў.

трыццаціго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Прамежак часу ў трыццаць гадоў.

2. чаго. Гадавіна чаго-н., што адбылося трыццаць гадоў таму назад.

Т. перамогі.

|| прым. трыццацігадо́вы, -ая, -ае.

тры́ццаць, -ццаці, Т -ццаццю́, ліч. кольк. Лік і колькасць 30.

Т. крокаў.

|| парадк. трыцца́ты, -ая, -ае.

трыя́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, трыя́д, ж.

Адзінства, якое ўтвараецца трыма асобнымі членамі, часткамі.