Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

транзі́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Транзітны пасажыр, які едзе да месца прызначэння з перасадкай у якім-н. пункце.

|| ж. транзі́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

транквіліза́тар, -у, мн. -ы, -аў, м.

Лекавы прэпарат, які здымае нервовае ўзбуджэнне, пачуццё трывогі, страху.

|| прым. транквіліза́тарны, -ая, -ае.

транс, -у, м.

Павышаная нервовая ўзбуджанасць, якая суправаджаецца стратай кантролю над сваімі ўчынкамі, а таксама форма псіхічнага расстройства, якая выяўляецца ў бессвядомых дзеяннях.

Упасці ў т.

транс...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які рухаецца, праходзіць цераз якую-н. прастору, напр.: трансарктычны, трансатлантычны;

2) размешчаны за межамі чаго-н., напр., трансальпійскі.

трансакія́нскі, -ая, -ае.

Звязаны з рухам цераз акіян.

Трансакіянская экспедыцыя.

трансаркты́чны, -ая, -ае.

Звязаны са зносінамі цераз арктычную вобласць.

Трансарктычная навігацыя.

трансатланты́чны, -ая, -ае.

Звязаны са зносінамі цераз Атлантычны акіян.

Т. пералёт.

трансгрэ́сія, -і, ж. (спец.).

Наступленне мора на сушу.

транс’еўрапе́йскі, -ая, -ае.

Які праходзіць цераз Еўропу, перасякае яе.

Транс’еўрапейская нафтавая магістраль.

транскантынента́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да сувязі кантынентаў, адбываецца паміж кантынентамі ці праходзіць праз увесь кантынент.

Т. рэйс.

Транскантынентальная ракета.

Транскантынентальная чыгунка.